Ва ўстанове дашкольнай адукацыі "Дзіцячы сад № 4 г.п. Воранава" у 2024/2025 навучальным годзе функцыянуе група з беларускай мовай навучання і выхавання для дзяцей 2-3 гадоў.
Выхавацелі групы: Сакалоўская Кацярына Мікалаеўна, Лашакевіч Алена Іванаўна
Выбар мовы навучання
Кодэкс Рэспублікі Беларусь Аб адукацыі
Артыкул 90. Мова навучання і выхавання. Вывучэнне моў ва ўстановах адукацыі
1. Асноўнымі мовамі навучання і выхавання ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляюцца дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь. Дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару навучання і выхавання на адным з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь і стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права. Мова навучання і выхавання вызначаецца заснавальнікам установы адукацыі (арганізацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы паслявузаўскай адукацыі, іншай арганізацыі, якой у адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць), індывідуальным прадпрымальнікам, якому ў адпаведнасці з заканадаўствам прадастаўлена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, з улікам пажаданняў навучэнцаў (законных прадстаўнікоў непаўналетніх навучэнцаў).
2. Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп, патокаў) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, выданнем літаратуры, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў на беларускай і рускай мовах.
6. У адпаведнасці з пажаданнямі выхаванцаў, навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў па рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, узгодненаму з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, могуць стварацца групы ва ўстановах дашкольнай адукацыі, класы, групы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі або ўстановы дашкольнай, агульнай сярэдняй адукацыі, у якіх навучанне і выхаванне ажыццяўляюцца на мове нацыянальнай меншасці або вывучаецца мова нацыянальнай меншасці.