Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Міжнародны дзень роднай мовы ў дзіцячым садзе

Дата: 21 февраля 2023 в 17:32, Обновлено 22 февраля 2023 в 07:57
80 просмотров

Сення, 21 лютага, выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі «Дзіцячы сад № 4 г.п. Воранава» прынялі ўдзел у разнастайных мерапрыемствах, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы. Фотаздымкі па праведенным мерапрыемствам глядзіце ў фотаальбоме.

У першай малодшай групе Дубовіч А.З. арганізавала слуханне калыханкі "Люлі-люлі", рухомую гульню "Заінька, шэранькі...", інсцэніроўку казкі "Казляткі і воўк".

Выхавальнік Пашкевіч В.С. з децьмі 2 мл. гр.  гулялі ў гульні "Адгадай, чый галасок", "Хто як голас падае?", завучвалі верш М.Хведаровіча "Свеціць, як сонца ад самай калыскі", слухалі аўдыёзапісы беларускіх народных пацешак. Пераказвалі і абыгрывалі   беларускую народную казку "Коцік, Пеўнік і Лісіца" .

У сярэдняй групе № 2 выхавальнік Войшніс А.Г. правяла занятак у форме гульні-падарожжа“Калі ласка, у хату..."” і гульню “Беларускія рамёствы”.

Выхаванцы сярэдняй групы № 1 з задавальненнем гулялі ў дыдыктычныя гульні “Пазнай Беларусь”, “Апрані і назаві”, “Беларускія святы”, "Расліны роднага краю"  Лашакевіч А.І., выхавальнік гэтай групы, правяла гутарку з дзецьмі “Аб Радзіме на роднай мове”, чыталі і разважалі па матывах беларускай народнай казкі "Як курачка пеўніка ратавала".

Дзеці старшай группы № 1 разам з выхавальнікам Гутаравай С.У. організавалі выставу кніг "З любоўю да роднай мовы".  Гулялі у беларускую народную гульню “Гарлачак”, моўную гульню “Скажы па-беларуску”.   Праведзена гутарка з дзецьмі "Аб Міжнародным дне роднай мовы".

         Выхавальнік старэйшай групы № 2 Дайлідка М.І. пазнаёміла дзяцей з часопісам "Вясёлка".  Дзеці на занятку па адукацыйнай галіне "Выяўленчае мастацтва: маляванне" разглядалі беларускі нацыянальны арнамент. Праведзена гутарка  па тэме "Я люблю беларускую мову".   З захапленем выхаванцы уключаліся у інсцэніроўку беларускіх народных казак “Лісіца-хітрыца" і "Журавель і Чапля”.

У Міжнародны дзень роднай мовы педагогі заклікалі  ўсіх неабыякавых: «Пачніце размаўляць па-беларуску – і ў вас атрымаецца».  У бацькоўскіх кутках груп размешчана інфармацыя (матэрыялы кансультацый) "Фальклор і развіццё маўлення", "Размаўляем па-беларуску", "Вучымся размаўляць па-беларуску разам з дзецьмі", "Шануйце роднае слова", "Як навучыць дзяцей размаўляць па-беларуску" .  Пад час індывідуальных гутарак бацькам прапанавалася разам з дземі праглядзець мультфільмы на роднай маве,дадзены парады, якія творы на беларускай мове можна пачытаць дзецям у вольны час.  
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.